Пад адной вокладкай сабраны яго творы на розных мовах, а таксама вершы і апавяданні, прысвечаныя легендарнаму партызану, які за ўдзел у антыфашысцкім супраціўленні на тэрыторыі Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Беларускаму партызану Хонінаву прысвячаецца
З прадмовы да кнігі: «"Дарагі Міхаіл! Хэмінгуэй на адным эпізодзе (выбух маста ў тыле фашыстаў) здолеў стварыць дзіўную рэч. „Па кім звоніць звон“. Чытаеш — і становіцца крыўдна, што мы яшчэ не навучыліся пісаць аб непераўзыйдзеным гераізме і подзвігах нашых савецкіх людзей. Адна твая біяграфія — калі задумацца, глыбока ўсё асэнсаваць. Звязаць з лёсам свайго народа — у тысячу раз грандыёзней многіх сусветных твораў», — так падсумаваў у адным з лістоў да сябра яго жыццё народны паэт Беларусі Максім Танк 5 верасня 1967 года.
Калмыцкі паэт пісаў у аўтабіяграфіі: «На Смаленшчыне мяне звалі Мішай-Калмыкам, у Беларусі — Мішкай Чорным, у Калмыкіі — Міхаілам Хонінавым».
Яго партызанская сцяжына пралегла праз беларускія пушчы. Беларуская маці Праскоўя Андрэеўна Віліткевіч з вёскі Месціна выратавала на пачатку вайны малодшага лейтэнанта Хонінава. Камісарам партызанскай групы стаў яе сын Пётр. Ёй пасля вайны паэт прысвяціў верш «Маці з Бярэзіны»...
У зборніку многія творы М.Хонінава прысвечаны Беларусі. Гэта і верш «Душа беларуса» (дарэчы, ён друкуецца і па-беларуску, у перакладзе Таццяны Сівец), і паэма «Званы Хатыні» (яе беларускі пераклад належыць Рагнеду Малахоўскаму і Адаму Шостаку)...
Змешчаны і творы на беларускай мове з кніг М. Хонінава, якія раней выходзілі ў Мінску, — «Хвоі і цюльпаны» і «Жураўлі над стэпам».
Змешчаны і творы на беларускай мове з кніг М. Хонінава, якія раней выходзілі ў Мінску, — «Хвоі і цюльпаны» і «Жураўлі над стэпам».
Расказвае дачка паэта — доктар філалагічных навук Рыма Ханінава:
«Я ўдзячна беларусам за сяброўства, за тое, што мяне нядаўна прынялі ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уяўляю, як бы парадаваўся гэтай падзеі Міхаіл Ванькаевіч. Яшчэ ў 1962 годзе мой бацька выдаў у Элісце ў сваіх перакладах на калмыцкую мову кнігу народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Разуменне дружбы з гераічным беларускім народам перадалося ад бацькі і мне. Я люблю бываць у Мінску, Беразіно, дзе адна з вуліц носіць імя партызана і паэта Міхаіла Хонінава. Сябрую з беларускімі бібліятэкамі, часта лістуюся з беларускімі пісьменнікамі. І рада, што 80-годдзе нашай агульнай Вялікай Перамогі мне ўдалося адзначыць кнігай „Ландшафт дружбы“».
Сяргей Шычко
Звязда, 6 траўня 2025
Звязда, 6 траўня 2025