https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бакіеў: я нікога не падтрымліваў на выбарах у Кіргізстане


Карэспандэнт Кіргіскай службы Радыё Свабода змог дазваніцца за былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева ў яго менскім доме і ўзяць інтэрвію. Размова тычылася парлямэнцкіх выбараў 10 кастрычніка, на якіх пяць партыяў прайшлі ў парлямэнт.
РС/РСЭ: Як вядома, у Кіргізстане прайшлі гістарычныя выбары. Зьявіліся паведамленьні, што вы і вашы прыхільнікі за мяжой аказвалі фінансавую падтрымку некаторым з тых партыяў, што прайшлі ў парлямэнт. Гэта праўда?

Бакіеў: Гэта ўсё хлусьня, Бог ведае. Так, прадстаўнікі некаторых палітычных партый зьвярталіся да мяне з просьбай аб падтрымцыпалітычных партый зьвярталіся да мяне з просьбай аб падтрымцы і дапамозе. І я сказаў: "Вы павінны мяне зразумець". Я не даваў ніякай маральнай або матэрыяльнай падтрымкі ніводнай з партыяў, таму што многія былыя чыноўнікі, якія працавалі са мной, цяпер знаходзяцца ў розных партыях – ёсьць яны і ў "Ата-Юрт”, і ў “Ар-Намыс", і ў "Рэспубліцы", і ў “Бутун Кіргізстан”. І я сказаў: "Паслухайце, вы не змаглі аб`яднацца ў адну партыю. Цяпер, калі я падтрымаю аднаго з вас, іншы пакрыўдзіцца. Людзі ведаюць усё пра вас, яны ведаюць усё пра кожнага палітыка, і яны прымуць правільнае рашэньне". І вось што адбылося.

РС/РСЭ: Ці можаце вы сказаць нам, якая партыя прасіла вас аб дапамозе?

Бакіеў: Не, я не хачу іх называць. Каб лідэры гэтых партыяў зьвярнуліся да мяне непасрэдна, то я мог бы сказаць. Але на справе некаторыя людзі зьвязаліся з маімі людзьмі, казалі ад імя тых лідэраў, а не зьвярталіся проста да мяне. Хто ведае, колькі праўды было ў тым, што яны сказалі, і колькі там было хлусьні. Я не хачу пакрыўдзіць некага такой інфармацыяй.

РС/РСЭ: Ці не адкрываюць вынікі гэтых выбараў для вас дзьверы ў Кіргізстан? Як вы ведаеце, некаторыя лідэры "Ата-Юрт” непасрэдна перад выбарамі заяўлялі, што плянуюць паспрабаваць вярнуць вас у краіну.

Бакіеў: Перш за ўсё, я ня думаю аб вяртаньні ў Кіргізстан наогул. А па-другое, гэтыя камэнтары зьявіліся прама перад выбарамі, у адказ на пытаньні некаторых людзей. Асабіста ў мяне яшчэ няма ніякіх плянаў па вяртаньні ў Кіргізстан.

РС/РСЭ: Лідэр партыі "Ата-Юрт" Камчыбек Ташыеў – адзін з тых, хто такое казаў. Якія ў вас цяпер зь ім адносіны?

Бакіеў: У мяне былі добрыя адносіны з Камчыбекам Ташыевым і іншымі міністрамі [у маім ўрадзе], у тым ліку з Бабанавым [лідэр партыі "Рэспубліка"], Кулавым [лідэр "Ар-Намыс"], Султанавым [член "Ата-Юрт"]. Я працаваў зь імі усімі. Яны былі членамі майго ўраду і працавалі пад маім кіраўніцтвам. Можа быць, часам, я быў зь імі рэзкі, у выпадках правалаў, але нічога асабістага ў гэтым не было.

РС/РСЭ: Ці маеце вы сяброўскія адносіны зь некаторымі з гэтых лідэраў?

Бакіеў: Я павінен сказаць шчыра, я ня меў кантактаў з гэтымі хлопцамі пасьля таго, як я пакінуў Кіргізстан. Я правёў тры прэс-канфэрэнцыі для журналістаў тут, у Беларусі, у якіх заяўляў, што з гэтага моманту, я ня буду прымаць удзелу ў палітыцы наогул. Гэта не было б правільным – займацца палітыкай седзячы тут, і я стрымаў сваё слова".

РС/РСЭ: Дзе вы цяпер? Былі паведамленьні, што вы пакінулі Беларусь і выехалі ў іншую краіну.

Бакіеў: Я чуў, пра гэта. Гэта няпраўда. Я нікуды не выяжджаў. Я дагэтуль у Беларусі. Я павінен паўтарыць яшчэ раз: я не пляную вяртацца ў Кіргізстан. Пакуль рана падымаць гэтую тэму.

РС/РСЭ: Лідэры некаторых краін кажуць, што парлямэнцкая сыстэма ў Кіргізстане не спрацуе. Чаму, на вашу думку, яны так мяркуюць?

Бакіеў: Глядзіце, па-першае: у кіргіскай эканоміцы, пасьля перавароту (у красавіку), дасягненьні дзесяцігадовага прагрэсу былі зьведзеныя на нішто. Па-другое, у парлямэнце будзе шмат спрэчак, якія зробяць працу ўраду вельмі складанай. Усё павінна вырашацца праз парлямэнт. І на сёньняшні дзень, ва ўмовах глябальнага [фінансавага] крызісу, урад часам мусіць дзейнічаць апэратыўна і прымаць хуткія рашэньні. І гэта будзе немагчыма ў парлямэнцкай сыстэме. Шмат балбатні будзе ў Кіргізстане. У парлямэнце яны будуць казаць: "Мы дэмакратычныя" і будуць працягваць размовы.

РС/РСЭ: Ці маеце вы ў Беларусі бізнэс? Адкуль у вас там грошы на жыцьцё?

Бакіеў: Я працаваў у якасьці мэнэджэра ў розных месцах з 1985 году. Дзякуючы гэтаму, у мяне дастаткова грошай, каб забясьпечыць сваю сям`ю ўсім. Дзякуй Богу.

14.10.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:14.10.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:5457
 
Ключевые слова:
Выборы в Кыргызстане Кыргызстан Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме