«Зацвярджаецца абранне маі Санду Прэзідэнтам Рэспублікі Малдова. Гэта рашэнне з’яўляецца канчатковым, не можа быць абскарджана і ўступае ў сілу з даты прыняцця», — абвясціла яна.
У Малдове 3 лістапада 2024 года прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У першым туры 20 кастрычніка выбраць кіраўніка дзяржавы не ўдалося, бо ніхто з кандыдатаў не змог набраць звыш 50% галасоў. Санду атрымала перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Па выніках галасавання яна апярэдзіла свайго суперніка, былога генпракурора краіны Аляксандра Стояногло, дзякуючы галасам малдаван, якія жывуць за мяжой.
Звязда, 28 лістапада 2024