Прадпрымальнік Аляксандр Закіраў, які першы ў Расійскай Федэрацыі афіцыйна пачаў пастаўляць мухаморы за мяжу, распавёў, што цікавасць да грыбоў вырасла падчас пандэміі 2020 года.
На экспарт ідуць як капялюшыкі грыбоў, так і настоі, экстракты, мазі і крэмы на іх аснове. Навукоўцы ж папярэджваюць, што мухамор — атрутны грыб, які ўздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, і эксперыментаваць з ім небяспечна для жыцця.
Звязда, 20 кастрычніка 2024
Звязда, 20 кастрычніка 2024