Прычынай з’явы стане выбліск класа Х на Сонцы — гэта самы магутны з класаў сонечных выбліскаў, астраномы лічаць яго найболей небяспечным для жыхароў Зямлі. Чакаецца парушэнне кароткіх хваляў радыёсувязі па ўсёй планеце, а ў прыпалярных шыротах — перашкоды ў рабоце навігацыі.
Метэазалежныя людзі могуць сёння адчуць недамаганне, болі ў галаве і суставах, галавакружэнне і скокі ціску. Таксама верагодныя перапады настрою, прыступы невытлумачальнай трывожнасці, узбуджэнне ці ж, наадварот, апатыя.
Да гэтага ўмераная магнітная бура назіралася ў канцы студзеня, тады падзея працягнулася не даўжэй за суткі. Навукоўцы між тым папярэдзілі, што сёлета магнітных бур стане больш — па дзве-тры кожны месяц.
Звязда, 12 лютага 2024