https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан адзначае вялікую ролю Беларусі ва ўрэгуляванні праблем бяспекі ў Еўропе


Казахстан адзначае вялікую ролю Беларусі ва ўрэгуляванні праблем бяспекі ў Еўропе, заявіў старшыня Сената Парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам.
Касым-Жамарт Такаеў адзначыў уклад Беларусі ў дасягненне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "Што датычыцца цяперашняй сітуацыі, мы аддаём належнае вялікай ролі Беларусі ва ўрэгуляванні еўрапейскіх праблем", - сказаў ён.

У Мінску пачынае работу пасяджэнне Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Паводле слоў старшыні Сената, сталіца Беларусі па праву была выбрана месцам чарговай сустрэчы гэтага аўтарытэтнага форуму. 

"У цэлым мы адзначаем, што роля Беларусі на міжнароднай арэне сур`ёзна ўзрастае. У гэтым вялікая заслуга Прэзідэнта Беларусі. Казахстан будзе рабіць усё магчымае, каб садзейнічаць міратворчай місіі вашай дзяржавы", - дадаў Касым-Жамарт Такаеў.

Уладзімір Андрэйчанка, у прыватнасці, адзначыў, што Мінск ажыццяўляе сур`ёзныя дзеянні па забеспячэнні ўмоў для вядзення перагавораў па дасягненні міру ва Украіне. За час канфлікту ў гэтай краіне ў рэспубліку пераехала 150-160 тыс. грамадзян Украіны. 

Для іх ствараюцца ўмовы па бясплатным навучанні, лячэнні, прадастаўленні рабочых месцаў, вырашэнні праблем з жыллём. Астана ж робіць вельмі важныя крокі па стварэнні ўмоў урэгулявання крызісных пытанняў у Сірыі, дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

31 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:31.10.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:407
 
Ключевые слова:
Безопасность Мюнхенская конференция Украина Сирия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме