https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Астраханская вобласць зацікаўлена ў куплі беларускіх электробусаў


Аб гэтым паведаміў губернатар Астраханскай вобласці Аляксандр Жылкін 29-га жніўня на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.
"Хутчэй за ўсё, восенню выйдзем на вырашэнне задачы, у чым мы зацікаўлены, - гэта электрычны транспарт. Размова ідзе ў тым ліку аб электробусах. Мы сёння паглядзелі беларускія электробусы. Думаю, будзе рашэнне па гэтым пытанні з нашага боку", - сказаў Аляксандр Жылкін.

Пры пастаўках электробусаў Астраханская вобласць разлічвае скарыстацца схемамі, якія ёсць у Беларусі для падтрымкі экспарту.

"Гэта патрэбна, гэта транспарт сённяшняга і заўтрашняга дня. Але ён даволі дарагі, таму без падтрымкі дзяржавы з абодвух бакоў будзе цяжкавата", - лічыць губернатар.

Астраханскія фермеры добра ведаюць беларускую тэхніку. На думку спецыялістаў-аграрыяў, беларускія трактары нічым не адрозніваюцца па якасці і нават пераўзыходзяць тэхніку вядомай амерыканскай маркі.

Таму ў мінулым годзе аграпрамысловы комплекс закупіў больш за 240 адзінак тэхнікі МТЗ, і расійскі рэгіён зацікаўлены ў стварэнні на сваёй тэрыторыі сэрвіснага цэнтра.

29 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:555
 
Ключевые слова:
Астрахань Электробус Городской транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме