https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі недастаткова выкарыстоўваецца айчынная будаўнічая сыравіна, яе запасы трэба больш актыўна ўключаць у абарот


Аб гэтым заявіў 19 ліпеня на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель.
"Што датычыцца пытанняў імпартазамяшчэння, Мінпрыроды лічыць, што ў Беларусі недастаткова выкарыстоўваецца айчынная будаўнічая сыравіна. У нас ёсць вялікія запасы будаўнічага пяску, ёсць запасы граніту, каменю, базальту, кварцавых пяскоў. Сумесна з Мінбудархітэктуры мы цяпер працуем непасрэдна над уключэннем радовішчаў будаўнічай сыравіны ў абарот", - сказаў Андрэй Хмель.

Мінпрыроды і Мінбудархітэктуры рыхтуюць аналітычную запіску, якую плануюць падаць у Савет Міністраў у бліжэйшыя два тыдні.

"Мы сумесна рыхтуем даволі падрабязную інфармацыю. Аналітычная запіска будзе датычыцца базальтаў, кварцавага пяску, будаўнічага пяску і іншай сыравіны. Нам неабходна вывучыць патрэбы будаўнічых і прамысловых прадпрыемстваў у пэўных відах рэсурсаў, ацаніць неабходныя затраты, выбраць сумесна з Мінбудархітэктуры прыярытэтныя напрамкі, усё падлічыць, абгрунтаваць і накіраваць даныя ў Савет Міністраў. Думаю, мы знойдзем падтрымку, таму што пытаннямі імпартазамяшчэння ў будаўнічай галіне трэба займацца сур`ёзна. Сёння мы ацэньваем магчымасці імпартазамяшчэння ў будгаліне ў памеры $100 млн у год", - адзначыў намеснік міністра.

Андрэй Хмель закрануў пытанне выкарыстання і такіх відаў сыравіны, як даламіты, сапрапелі, трэпел.

"Мы багатыя на гэтыя рэсурсы, і яны могуць уключацца ў розныя сферы жыццядзейнасці. Даламіты можна выкарыстоўваць у земляробстве, азёрныя сапрапелі могуць прымяняцца як дабаўка для паляпшэння якасці корму сельскагаспадарчых жывёл. Разведана 91 радовішча азёрных сапрапеляў з запасамі больш як 70 млн т. Што датычыцца трэпелу, самае вялікае радовішча знаходзіцца ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці, запасы складаюць 30 млн т. Трэпел можа выкарыстоўвацца як дабаўка для прыгатавання камбікорму, а таксама ў хімічнай прамысловасці. Мы хочам уключыць гэтыя непапулярныя віды рэсурсаў у абарот", - падкрэсліў ён.

19 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:515
 
Ключевые слова:
Природные ресурсы Полезные ископаемые Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме