https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вечарам 28 мая ў сваёй загараднай рэзідэнцыі сустрэўся з намеснікам старшыні КНР Ван Цішанем


Сустрэча прайшла ў фармаце рабочай вячэры.
Аляксандр Лукашэнка і Ван Цішань цёпла віталі адзін аднаго. Прэзідэнт адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў, якія бакам неабходна абмеркаваць. У сваю чаргу намеснік старшыні КНР падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і высока ацаніў перагаворы, якія прайшлі ва ўрадзе Беларусі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў Ван Цішаня наведаць мясцовую крыніцу, дзе кітайскі госць пачаставаўся чыстай і ўнікальнай па сваіх уласцівасцях вадой.

Пасля наведвання крыніцы і агляду тэрыторыі рэзідэнцыі Аляксандр Лукашэнка і Ван Цішань у чайным доміку за кітайскім чаем з беларускім варэннем абмеркавалі сітуацыю ў свеце і міжнародныя адносіны.

Размова ж аб двухбаковых адносінах прадоўжылася за вячэрай у беларускім стылі. Госцю прапанавалі дранікі, беларускія пельмені і качку. А на дэсерт Аляксандр Лукашэнка пачаставаў высокага госця сваёй фірменнай стравай - тварожнымі батончыкамі з марожаным і клубніцамі.

Цікава, што выбар страў, якія падаваліся на вячэры, быў зроблены па кітайскай традыцыі, але з беларускім каларытам. Напрыклад, замест вядомых у Кітаі пельменяў з рысавай мукі прыгатавалі беларускія з пшанічнай.

Той факт, што ў якасці месца сустрэчы выбрана загарадная рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, таксама падкрэслівае асаблівы дружалюбны і стратэгічны характар беларуска-кітайскіх адносін, бо ў такім фармаце Аляксандр Лукашэнка прымае толькі самых паважаных і блізкіх гасцей.

Як паведамлялася, Ван Цішань наведвае Беларусь з афіцыйным візітам 27-29 мая. Знамянальна, што гэты візіт у Беларусь - яго першы замежны афіцыйны візіт на цяперашняй пасадзе.

28 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.05.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме