https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў больш як на капейку


29 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да долара ЗША і расійскага рубля, падаражэў — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0077 рубля (0,33%) і склаў 2,3389 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0130 рубля (0,65%) да 2,0207 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0048 рубля (0,15%) і склаў 3,2261 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. У аўторак ф`ючарсы на нафту маркі Brent знаходзяцца ў раёне 75 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 0,3710 рубля і склаў 62,6420 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 мая 2018
 
Дата публикации:29.05.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:484
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме