https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДБ Беларусі распрацаваў мабільнік для сакрэтных размоў


Валерый Вакульчык паказаў кіраўніку дзяржавы ноу-хау ад КДБ - абаронены ад праслухоўкі айчынны мабільны тэлефон і беларускія лыжаролеры.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі распрацаваў высокаабаронены ад праслухоўвання мабільны тэлефон, кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык прадэманстраваў яго прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку.

Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка КДБ у сераду. На сустрэчы ішла размова аб рабоце камітэта ў галіне барацьбы з тэрарызмам, забеспячэнні грамадскай бяспекі, разведцы і контрразведцы.

"Намі распрацаваны абаронены ад праслухоўвання мабільны тэлефон. Мадэль не толькі распрацавана, але і запушчана ў серыйную вытворчасць", — заявіў Вакульчык у навінавым выпуску тэлеканала "Беларусь 1".

Па словах кіраўніка КДБ, у тэлефоне ёсць спецыяльны крыптамодуль, які шыфруе размовы, што стварае абарону ад праслухоўвання. Вакульчык адзначыў, што такога ўзроўню тэлефоны ёсць у краін, якія можна пералічыць на пальцах адной рукі.

Беларускі мабільнік для сакрэтных размоваў супрацоўнікаў спецслужбаў, высокапастаўленых чыноўнікаў не толькі не саступае па працоўных якасцях замежным аналагам, але яшчэ і танней, сказаў Вакульчык. Паводле яго слоў, КДБ гатовы наладзіць экспарт "сакрэтных мабільнікаў". Кіраўнік КДБ удакладніў, што тэлефон "ледзь больш тоўсты", чым сучасны мабільны.

Вакульчык, які з`яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі біятлона, таксама распавёў, што ўжо распрацаваны беларускія лыжаролеры. І "сакрэтны мабільнік", і першыя айчынныя лыжаролеры ён сёння прынёс на даклад да кіраўніка дзяржавы. "Ён з`яўляецца самым патрабавальным і прынцыповым крытыкам", — сказаў Вакульчык.

Мінск, 3 мая 2018
Sputnik
 
Дата публикации:03.05.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:829
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Криптомодуль Сотовая связь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме