Дэлегацыя Зімбабвэ наведала канцэрн «Беллегпрам». Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна абмеркавала з міністрам прамысловасці і гандлю Рэспублікі Зімбабвэ доктарам Сітэмбісай Джайл Глэдзіс Ньёні варыянты супрацоўніцтва.
Па выніках сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб перадачы ўзораў тканін для пашыву школьнай формы зімбабвійскаму боку для вывучэння, а таксама ўзораў тканін спецыяльнага прызначэння для пашыву форменнага адзення для патрэб сілавых структур Зімбабвэ. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб наведванні прадпрыемствамі канцэрна швейных прадпрыемстваў і гарбарнай асацыяцыі Рэспублікі Зімбабвэ.
Прадстаўнікі Зімбабвэ азнаёміліся з прадукцыяй буйных прадпрыемстваў «Беллегпрама». Таццяна Лугіна прадставіла гасцям навінкі трыкатажнай, швейнай, тэкстыльнай галін легпрама.
Звязда, 30 студзеня 2024