https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе


Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы пераследу на чацвёртым этапе Кубка свету ў Аберхофе (Германія).
У адпаведнасці з вынікамі спрынту спартсменка пайшла на 10-кіламетровую дыстанцыю пад № 7 і паказала час 32 хвіліны 18,3 секунды (штрафныя кругі: 0+0+1+1).

Ірына Крыўко фінішавала 20-й (33.19,8; 1+0+0+1; стартавала 17-й). Надзея Скардзіна стала 22-й сярод 58 удзельніц гонкі (33.33,4; 0+0+1+0; стартавала 35-й).

У тройцы лепшых — пераможца спрынту Анастасія Кузьміна са Славакіі (30.49,5; 0+1+1+0), італьянка Даратэя Вірэр (+1.04,4; 0+0+0+0; стартавала 16-й), і ўкраінка Віта Семярэнка (+1.10,2; 0+0+0+0; стартавала 22-й).

У агульным заліку наперадзе Кузьміна (422 ачкі), фінка Кайса Мякярайнен (375) і францужанка Жусцін Брэза (368). Дар`я Домрачава на 18-м месцы (209), Крыўко — на 19-м (209), Надзея Скардзіна — на 21-м (189), Надзея Пісарава — на 63-м (13), Дынара Алімбекава — на 72-м (8), Дар`я Юркевіч — на 77-м (5).

6-га снежня ў Аберхофе пройдзе таксама мужчынская гонка пераследу на 12,5 км. Этап завершыцца 7-га студзеня эстафетнымі гонкамі.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2018
 
Дата публикации:06.01.2018
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:589
 
Ключевые слова:
Кубок мира Биатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме