https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 6 лютага 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 329 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень бармэна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 лютага

У 1891 годзе ў доме мінскага губернатара ўстаноўлены першы ў горадзе тэлефон.
У 1921 годзе выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, яўрэйскай (iдыш), польскай i рускай мовам статус дзяржаўных у БССР.

Хто нарадзіўся 6 лютага

1914 год: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт.
1928 год: Уладзімір Стальмашонак, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся 40-ы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган і ямайскі музыкант і кампазітар Боб Марлі.

6 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Ксеніі Пецярбургскай, якую ў народзе называлі Аксінняй. У народзе гэты дзень атрымаў эпітэт Паўзімніца, таму што яго звязваюць з пераломам зімы: азімае зерне праляжала ўжо палову часу да ўзыходу. Таксама Ксенію называлі Паўхлебніцай, таму што да гэтага дня з`ядалі палову нарыхтаванага да наступнага ўраджаю.

Сяляне ў гэты дзень спрабавалі даведацца пра цэны на хлеб. Для гэтага ўвечары ўзважвалі хлеб, тое ж самае рабілі раніцай. Калі вага павялічылася, цэны таксама павялічаццца, а калі ўпала, то і цэны будуць менш.

Таксама калі на Аксінню завіруха, лічылася, што прыпасаў не хопіць да новага ўраджаю.

Sputnik, 6 лютага 2024
 
Дата публикации:06.02.2024
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Февраль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме