https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзмітрый Мядзведзеў: Расія гатова да канфлікту з НАТА


Па словах Мядзведзева, вынік у такім выпадку будзе дасягнуты з большымі выдаткамі, чым падчас Другой сусветнай вайны.
Расія гатова да канфлікту з блокам НАТА, які ператварыўся ў адкрыта фашысцкі, заявіў у аўторак намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Палітык адзначыў, што Расіі пакідаюць усё менш выбару, акрамя прамога канфлікту з НАТА. На яго думку, блок ператварыўся ў адкрыта фашысцкі, накшталт гітлераўскай восі.

"Мы гатовы, хоць вынік будзе дасягнуты са значна большымі выдаткамі для чалавецтва, чым у 1945-м", - напісаў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале.

Ён назваў і шэраг прычын, якія ўказваюць на тое, што Расію падштурхоўваюць да канфлікту з НАТА. Гэта ўшанаванне ўкраінскага нацыста Яраслава Хункі ў канадскім парламенце, пастаўкі Украіне танкаў Abrams з арсеналаў НАТА і абяцанне Вашынгтона адправіць кіеўскім уладам ракеты ATACMS.

На пасяджэнне парламента Канады 22 верасня ў гонар візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага быў запрошаны ў тым ліку 98-гадовы Яраслаў Хунка, які быў прадстаўлены як "барацьбіт за ўкраінскую справядлівасць супраць рускіх". Хунка аказаўся былым удзельнікам дывізіі СС "Галічына", у якой служылі ўкраінскія нацыяналісты. Фармаванне "вызначылася" зверствамі ў адносінах да яўрэяў, палякаў і беларусаў.

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН у Жэневе назваў спробу "гераізаваць нацысцкіх злачынцаў" абуральнай і адзначыў, што працягне прыцягваць увагу сусветнай грамадскасці да спроб сказіць гісторыю Другой сусветнай.

Мінск, 26 верасня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:26.09.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
НАТО Россия Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме