Сёння ў паядынку 1/32 фіналу Сабаленка перамагла прадстаўніцу ЗША Сафію Кенін (31-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:1, 6:2.
Учора Вікторыя Азаранка прайграла ў першым туры польскай тэнісістцы Магдзе Лінет (25) — 7:5, 1:6, 2:6. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (82) не здолела прабіцца ў асноўную сетку, саступіўшы ў першым крузе кваліфікацыі бразільянцы Лаўры Пігосі (125) — 6:0, 6:7 (4:7), 4:6.
Спаборніцтвы ў кітайскай сталіцы завершацца 8 кастрычніка.
Звязда, 1 кастрычніка 2023