https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Стайках завяршыўся міжнародны турнір "Легенды гімнастыкі"


У алімпійскім спарткомплексе "Стайкі" завяршыўся міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы "Легенды гімнастыкі", паведамілі ў прэс-службе БАГ.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 80 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Узбекістана. У мужчынскім мнагабор`і перамогу атрымаў расіянін Аляксей Растоў, другое і трэцяе месца занялі беларусы Мікіта Парфяновіч і Алег Цясельскі. У фіналах асобных відаў залатыя медалі Беларусі прынеслі Ягор Шарамкоў, які стаў лепшым у вольных практыкаваннях, а таксама Даніла Грыгарчук, які перамог у спаборніцтвах на кані. Аляксей Растоў выйграў практыкаванні на кольцах і перакладзіне, яшчэ адзін расіянін Кірыл Гашкоў быў першым у апорным скачку і на брусах.

У жанчын у мнагабор`і золата і срэбра заваявалі прадстаўніцы Расіі Ульяна Перабіносава і Лейла Васільева, лепшая з беларусак Дар`я Жукоўская заняла трэцяе месца. У фіналах асобных відаў Перабіносава перамагла на брусах і ў вольных практыкаваннях, а Васільева выйграла апорны скачок і праграму на бервяне. Акрамя таго, у мнагабор`і сярод юніёраў залатыя медалі дасталіся расіяніну Савелію С`едзіну і беларусцы Сафіі Штыхецкай.

6 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.10.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Спортивная гимнастика Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме