https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знешні доўг Беларусі за студзень-верасень знізіўся на $3,1 млрд


Дынаміка паказчыкаў па знешніх абавязацельствах рэзідэнтаў Беларусі сведчыць аб зніжэнні даўгавой нагрузкі на эканоміку краіны. Згодна са статыстычнымі данымі Нацыянальнага банка, валавы знешні доўг Беларусі за студзень-верасень 2023 года скараціўся на $3,1 млрд да $36,7 млрд на 1 кастрычніка.
Зніжэнне знешніх абавязацельстваў назіралася па ўсіх сектарах эканомікі.

Адносна ВУП валавы знешні доўг скараціўся з 54,4 працэнта на 1 студзеня 2023 года да 49,6 працэнта на 1 кастрычніка, што з`яўляецца мінімальным паказчыкам з 2011 года. Знешні доўг на душу насельніцтва зменшыўся з $4,3 тыс. да менш як $4 тыс. адпаведна.

Чысты знешні доўг, які ўяўляе сабой знешнія абавязацельствы за вылікам валавых знешніх актываў у форме даўгавых інструментаў, скараціўся за 9 месяцаў з 18,2 працэнта да 13,9 працэнта ВУП.

Асноўная частка знешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму прадстаўлена доўгатэрміновымі абавязацельствамі (72,3 працэнта), што сведчыць аб невысокіх рызыках у сферы знешнедаўгавога фінансавання.

15 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:209
 
Ключевые слова:
Внешний долг ВВП Финансы Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме