https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна падала ў Высокі суд Лондана пярэчанне супраць іску РФ у памеры $3 млрд


Украіна 27 мая падала ў Высокі суд Лондана пярэчанне супраць іску кампаніі The Law Debenture Trust Corporation PLC па доўгу экс-прэзідэнта Віктара Януковіча ў памеры $3 млрд.
Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве Мінфіна і МЗС Украіны.

"Сёння Украіна падала ў Высокі суд Лондана пярэчанне супраць іску, з якім кампанія The Law Debenture Trust Corporation PLC звярнулася супраць Украіны ў лютым 2016 года. Ісцец з`яўляецца даверным кіраўніком у адпаведнасці з дакументам, што прадугледжваў прадастаўленне Расійскай Федэрацыяй Украіне пазыкі ў памеры $3 млрд, заключэнне якога было вынікам дамоўленасцей, дасягнутых урадам былога прэзідэнта Януковіча ў снежні 2013 года з Расійскай Федэрацыяй", - гаворыцца ў заяве.

Як адзначаецца, пярэчанне супраць іску абгрунтоўваецца тым, што дагавор па пазыках з`яўляецца несапраўдным і не падлягае прымусоваму выкананню з-за шэрага прычын. Да такіх прычын, у прыватнасці, адносіцца тое, што Украіна не мела неабходнай дзеяздольнасці на заключэнне здзелкі, якая парушала ўстаноўленыя ў той час межы пазык, а таксама тое, што здзелка была заключана ў выніку прымушэння, якое ажыццяўлялася з боку Расіі на Украіну на працягу ўсяго 2013 года з мэтай не дапусціць заключэння Украінай пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

"Украіна мае намер рашуча абараняць сваю пазіцыю ў гэтай справе", - адзначаецца ў сумеснай заяве МЗС і Мінфіна. 17 лютага 2016 года Расія падала іск у Высокі суд Лондана аб спагнанні з Украіны доўгу ў памеры $3 млрд. Гэту суму ўрад Азарава ўзяў у Расіі ў доўг у канцы 2013 года. У 2015 годзе Украіна рэструктурызавала ўсе свае даўгі акрамя гэтага. Юрыдычна Украіна судзіцца не з дзяржавай РФ, а з даверным саветнікам - юрыдычнай асобай he Law Debenture Trust Corporation PLC, якая прадстаўляе інтарэсы трымальнікаў бондаў, у тым ліку РФ.

27 мая 2016, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ
 
Дата публикации:27.05.2016
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:471
 
Ключевые слова:
Госдолг Россия-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме