https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфармацыйныя тэхналогіі Беларусі прэзентаваныя ў Токіа


Семінар - прэзентацыя інфармацыйных тэхналогій Беларусі прайшоў 14 сакавіка ў Токіа.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, мерапрыемства арганізаванае па ініцыятыве беларускага пасольства сумесна з Японскай арганізацыяй па развіцці знешняга гандлю (JETRO).

У семінары ўзялаўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам дырэктара ДУ "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій" Аляксандрам Марцінкевічам, у склад якой таксама ўвайшлі прадстаўнікі групы кампаній "Белхард", кампаній Synesis LLC і Intetics.

У мерапрыемстве ўзяў удзел пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў.

Падчас семінара былі прадстаўленыя магчымасці Парку высокіх тэхналогій, а таксама перспектывы развіцця беларуска-японскіх сувязяў у галіне інфармацыйных тэхналогій, распрацоўкі праграмнага забеспячэння, аўтсорсінгу і па іншых напрамках узаемадзеяння.

Адкрываючы мерапрыемства, выканаўчы дырэктар JETRO Кодзі Ёнетані падкрэсліў наяўнасць значнага патэнцыялу беларуска-японскага супрацоўніцтва ў IT-сферы і заклікаў прадстаўнікоў японскіх кампаній шырэй выкарыстоўваць яго пры развіцці адносін з Беларуссю.

У выступах членаў беларускай дэлегацыі былі прадстаўленыя агляды развіцця IT-галіны ў Беларусі, сістэмы інтэлектуальнага відэаназірання і кантролю яго ўтрымання, сістэмы апавяшчэння пра набліжэнне землятрусаў, сістэмы ідэнтыфікацыі наркотыкаў, сістэмы радыёнавігацыі і арыентавання ў замкнёных прасторах. "Прэзентацыі выклікалі вялікую цікавасць японскіх кампаній", — адзначаецца ў паведамленні.

Напярэдадні мерапрыемства члены беларускай дэлегацыі сустрэліся з выканаўчым дырэктарам JETRO. На сустрэчы было адзначана, што Беларусь і Японія маюць вялікі патэнцыял у развіцці супрацоўніцтва як у сферы інфармацыйных тэхналогій, так і ў навукова-тэхналагічнай вобласці, сельскай гаспадарцы і інш.

У межах наведвання Японіі адбылася таксама сустрэча Марцінкевіча і прадстаўнікоў Synesis LLC з прадстаўнікамі медыякампаніі Rakuten, якая ў 2014 годзе набыла распрацаваны ў Беларусі мабільны сэрвіс Viber. На сустрэчы беларускі бок прадставіў перадавыя распрацоўкі ў галіне праграмнага забеспячэння. Бакі таксама разгледзелі канкрэтныя перспектывы выкарыстання сістэмы інтэлектуальнага відэаназірання ў сістэмах бяспекі ў Японіі, якія могуць быць запатрабаваны падчас падрыхтоўкі да Алімпіяды 2020 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2016
 
Дата публикации:15.03.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:998
 
Ключевые слова:
Viber Япрния Инфомационные технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме