https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомелі затрыманы махляр, які падманваў жанчын пры дапамозе інтэрнэту


Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Аператыўныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі ў Гомелі грамадзяніна Азербайджана, які, маючы зносіны з жанчынамі ў інтэрнэце, падманным шляхам завалодаў больш як пяццю тысячамі долараў ЗША. 

З жанчынамі падазраваны знаёміўся ў адной з папулярных сацыяльных сетак. Расказваў, што жыве ў Азербайджане, займаецца бізнесам, мае кватэру ў Гомелі. Запэўніваў, што найбліжэйшым часам збіраецца канчаткова перабрацца ў Гомель, каб заняцца рэстаранным бізнесам, і, вядома ж, яму вельмі важна, каб побач была спадарожніца жыцця. 

За кароткі час мужчына наладжваў з жанчынамі даверныя адносіны, абяцаючы пасля прыезду ў Беларусь прадоўжыць зносіны. Аднак затым гаварыў, што нібыта на яго напалі канкурэнты. Яго абрабавалі, забралі грошы і дакументы, для аднаўлення якіх яму неабходныя сродкі, каб прыехаць у Беларусь. Уведзеныя ў зман жанчыны пералічвалі грошы на ўказаны рахунак у Азербайджане. А крыху пазней выяўлялі, што не могуць трапіць на старонку сацсеткі да свайго любага, бо ён уносіў іх у чорны спіс. На тэлефонныя званкі мужчына таксама пераставаў адказваць. 

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устанавілі асобу мужчыны і затрымалі яго ў Гомелі. Гэта непрацуючы 44-гадовы грамадзянін Азербайджана. Падчас разбору высветлілася, што сваім ахвярам ён даваў рэквізіты рахунку ў Азербайджане, што належыць яго сыну, які пасля паступлення сродкаў здымаў грошы і перасылаў іх бацьку ў Гомель. 

У дачыненні да мужчыны распачата справа на падставе арт. 209 КК (махлярства). 

Цяпер у міліцыі знаходзяцца заявы дзесяці ашуканых жанчын. Аператыўныя супрацоўнікі мяркуюць, што пацярпелых можа быць значна больш.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2015
 
Дата публикации:28.12.2015
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:752
 
Ключевые слова:
Мошенничество Криминал Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме