https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гістарычны музей Беларусі і Музей першага Прэзідэнта Казахстана плануюць абмяняцца выстаўкамі


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным гістарычным музеі.
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Музей першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан плануюць арганізацыю выставачных праектаў у 2016 годзе. Ужо вядуцца перагаворы па арганізацыі выставачных праектаў. Плануецца, што ў будучым годзе беларускі музей прадставіць сваю выстаўку ў Казахстане, а Музей першага Прэзідэнта Казахстана падрыхтуе экспазіцыю для дэманстрацыі ў Беларусі.

Як адзначылі ў музеі, пытанні па ўзаемавыгадным супрацоўніцтве і абмене вопытам абмяркоўваліся ў Мінску ў ходзе візіту дырэктара Музея першага Прэзідэнта Казахстана Алмы Сагынгалі з 18 па 22 кастрычніка. Вынікам сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж двума музеямі.

Бакі лічаць важным захаванне, вывучэнне і папулярызацыю культурнай спадчыны, а таксама паглыбленне навуковых і культурных сувязей паміж Беларуссю і Казахстанам. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, з`яўляючыся адным з найбольш папулярных музеяў краіны, ажыццяўляе як навукова-даследчую і экспазіцыйна-выставачную, так і адукацыйна-асветную работу.

Музей удзяляе пільную ўвагу развіццю міжнароднага супрацоўніцтва з музеямі іншых краін, абмену вопытам і прыцягненню ўвагі да ролі музеяў у сістэме сучасных міжнародных адносін.

23 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2015
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:875
 
Ключевые слова:
Сотрудничество Музейное дело История Беларусь-Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме