https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС: Гарачае надвор`е небяспечнае для чалавека


Міністэрства па надзвычайных сітуацыя Беларусі выступіла з папярэджаннем пра надыход гарачага надвор`я і яго наступствы.
Як паведамляе МНС, сіноптыкі прагназуюць у выхадныя дні малавоблачнае, без ападкаў, надвор`е. Максімальная тэмпература днём можа падняцца ад +26 да +31°C у асобных раёнах краіны. 

"Гарачае надвор`е небяспечнае для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання арганізма, атрымання сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрэння сардэчна-сасудзістых захворванняў, — папярэджвае МНС. — Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта немагчыма, то засцерагайце галаву капелюшамі і парасонамі.

Памятайце, што з 12.00 да 16.00 сонца найболей актыўнае. Тым часам пажадана засцерагаць усе ўчасткі цела ад сонечных прамянёў — выкарыстоўвайце закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы. Не ўжывайце алкаголь — у спякоту яго дзеянне на арганізм шматкроць узмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы. Старайцеся ўжываць як мага больш вадкасці". 

МНС таксама заклікае не купляць прадукты з рук — пры высокай тэмпературы бактэрыі размножваюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў. 

"Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Закрыццё пор можа прывесці да перагрэву. Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25°С. Памятайце, што асабліва ўразлівыя ў гарачае надвор`е дзеці і пажылыя людзі.

Старайцеся захоўваць эмацыянальны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога ці сонечнага ўдару", — гаворыцца ў паведамленні МНС. 

Рэкамендуецца па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, а калі такой магчымасці няма, быць максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:07.06.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:845
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Жара Тепловой удар МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме