https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы: Абама «напаў» на вэнэсуэльскі народ


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура рэзка адрэагаваў на ўвядзеньне прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам санкцый супроць высокапастаўленых чыноўнікаў Вэнэсуэлы ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека і перасьледам палітычных апанэнтаў.
«Прэзыдэнт Абама вырашыў улезьці ў катух бяз выхаду, у катух паразы, і вырашыў, што яму хочацца, каб пра яго ў будучыні засталася такая памяць, як пра Рычарда Ніксана і Джорджа У. Буша, — заявіў Мадура. — Прэзыдэнта Абаму запомняць у будучыні за ягонае сёньняшняе рашэньне і за агрэсію супроць вэнэсуэльскага народу, высакароднага народу, таму што вэнэсуэльскі народ зьяўляецца мірным народам, а ў вас, прэзыдэнт Абама, няма права ні нападаць на яго, ні заяўляць, што Вэнэсуэла зьяўляецца пагрозай для людзей у Злучаных Штатах».

9 сакавіка Барак Абама абвясьціў Вэнэсуэлу краінай, якая пагражае бясьпецы ЗША, і ўвёў візавыя і фінансавыя санкцыі супроць сямі афіцыйных асобаў з гэтай краіны.

Адразу пасьля абвяшчэньня санкцый Мадура назваў семярых датычных чыноўнікаў «героямі» і прызначыў аднаго з іх — кіраўніка нацыянальнай выведкі Густава Гансалеса Лопэса — міністрам унутраных справаў. Вэнэсуэльскі лідэр таксама паведаміў, што будзе прасіць парлямэнт даць яму дадатковыя паўнамоцтвы для «захаваньня міру» і «барацьбы з імпэрыялізмам».

Радыё Свабода
10 сакавіка 2015, Менск
 
Дата публикации:10.03.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:815
 
Ключевые слова:
Венесуэла США Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме