https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь сёння святкуе Дзень Незалежнасці


У Беларусі сёння адзначаецца Дзень Незалежнасці — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме. У тым жа годзе дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі было ўстаноўлена дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Ён адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года. Гэтае свята стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы.

Ідэі міру і стваральнай працы – на цэнтральным месцы ўрачыстасцяў

Шмат людзей сабралі святкаванні ў гонар Дня Незалежнасці ва ўсіх кутках Мінскай вобласці. Яны прыйшлі аддаць пашану тым, хто аддаў жыцці за светлую будучыню, ушанаваць загінулых на палях Вялікай Айчыннай вайны, мірных жыхароў мінутай маўчання, ускласці кветкі да помнікаў, абеліскаў, месцаў масавых пахаванняў.

Дзяржыншчына сёння па традыцыі адзначае адразу дзве знамянальныя падзеі: галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці – і чарговы Дзень горада Дзяржынска. Ідэі міру і стварэння, гонару за дасягненні свайго рэгіёна і краіны займаюць цэнтральнае месца ўрачыстасцяў. Праграма свята разнастайная і насычаная цікавымі мерапрыемствамі: гэта ўрачысты мітынг, шэсце працоўных калектываў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, ускладанне кветак да памятных мясцін, народныя гулянні ў гарадскім парку, выставы, гістарычныя рэканструкцыі, алея народных умельцаў.

Пасля вялікага канцэрта ўдзельнікі і госці свята праспяваюць гімн разам, а неба ўпрыгожыць яркі феерверк.

У Вілейцы працягваецца акцыя «Паштоўка ветэрану». Разам з віншаваннямі, пажаданнямі добрага здароўя прадстаўнікі сацыяльных службаў і грамадскіх арганізацый уручаюць шаноўным землякам кветкі і падарункі.

У Клецку ў Дзень Незалежнасці пройдзе 13 мерапрыемстваў, у тым ліку выстава падворкаў, канцэртныя праграмы, спаборніцтвы і фестываль патрыятычнай песні. Праграма свята стартавала з раніцы, а завершыцца ў гадзіну ночы святочнай дыскатэкай. Народныя гулянні пройдуць на гарадской плошчы Маякоўскага.

Цудоўны падарунак да свята атрымалі жыхары і суддзі Крупак. Тут адкрыты будынак новага раённага суда. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі Валянцін Сукала.

— У мяне да судовай сістэмы асаблівае стаўленне, бо людзі ідуць сюды за аднаўленнем справядлівасці. Я хачу падзякаваць усім, хто мае дачыненне да будаўніцтва Палаца правасуддзя і асабліва Валянціну Алегавічу Сукалу. Упэўнены, разам мы вырашым праблемы і ў іншых рэгіёнах вобласці, — адзначыў Аляксандр Турчын.

Губернатар таксама паведаміў, што ў Крупках сёлета пачнецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

У Лагойску ў цэрквах і касцёле адбудзецца Усебеларуская Малітва «За Беларусь». У гарадскім парку працуюць тэматычныя пляцоўкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сельсаветаў, якія прэзентуюць свае дасягненні. Прайшло таксама ўрачыстае ўзнагароджанне найлепшых працаўнікоў раёна. Цікавым атрымаўся канцэрт з удзелам заслужанай артысткі Беларусі Вікторыі Алешкі і творчых калектываў Лагойскага раённага цэнтра культуры. Падчас свята ўдзельнікам прапануюць шмат забаўляльных праграм, конкурсаў, для іх адкрыты кропкі выязнога гандлю.

Мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх 22 раёнах Міншчыны і горадзе Жодзіна.

Таццяна Лазоўская
Звязда, 3 ліпеня 2023
 
Дата публикации:03.07.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Дзень Незалежнасці
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме