https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Се Сяаюн пазначыў перавагі Магілёўскай вобласці для развіцця супрацоўніцтва з Кітаем


У Магілёўскай вобласці ёсць шэраг пераваг для развіцця супрацоўніцтва з Кітаем. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюн на сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.
«У Магілёўскай вобласці ёсць шмат пераваг для развіцця супрацоўніцтва з кітайскімі рэгіёнамі, — падкрэсліў Се Сяаюн. — Па-першае, гэта моцная прамысловая база — у рэгіёне налічваецца больш за 200 прадпрыемстваў хімічнай і машынабудаўнічай галін. Па-другое, жывёлагадоўля. У вас вельмі моцнае сельская гаспадарка і выгадныя транспартныя ўмовы. Гэта вельмі добрыя перспектывы для далейшага развіцця ўзаемавыгадных адносін».

Паводле слоў пасла, тавараабарот паміж Магілёўскай вобласцю і кітайскімі рэгіёнамі ў першым квартале гэтага года склаў $41,7 млн і павялічыўся ў параўнанні з папярэднім перыядам на 10,1 працэнта. Гэта добры паказчык, які, на думку бакоў, з часам будзе палепшаны.

«Па меры ўмацавання адносін паміж Кітаем і Беларуссю гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ўзрастае з дня ў дзень, — працягнуў ён. — У першую чаргу высокай папулярнасцю на кітайскім рынку карыстаецца высакаякасная беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя: ялавічына, птушка, малочныя прадукты. Напрыклад, нашы спажыўцы вельмі любяць тавары вытворчасці „Бабуліна крынка“, якія атрымліваюць высокую ацэнку».

На думку Се Сяаюна, узаемавыгаднае супрацоўніцтва не павінна абмяжоўвацца толькі сельскай гаспадаркай, ёсць і іншы патэнцыял, які трэба раскрываць.

«Анатоль Ісачанка прапанаваў некалькі напрамкаў супрацоўніцтва, у тым ліку стварэнне сумесных вытворчасцяў, рэкамендаваў наведаць некаторыя прадпрыемствы, напрыклад ААТ „Магілёўхімвалакно“, — дадаў пасол. — Буду рады на месцы азнаёміцца з вашымі вытворчасцямі і вывучыць перспектывы супрацоўніцтва. Таксама мяне цікавіць турызм, паколькі Магілёўская вобласць багатая прыроднымі рэсурсамі, выдатнымі краявідамі. Акрамя таго, тут ёсць розныя славутасці, збудаванні даўніны і іншыя турыстычныя аб’екты і маршруты».

Праграма візіту гасцей з Кітая разлічана на два дні, дэлегацыя таксама плануе наведаць Рэспубліканскае свята «Купалле» ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

«Хочацца паглядзець на ўрачысты канцэрт, кірмаш вырабаў ручной працы, прадэгуставаць мясцовую прадукцыю. Усё гэта прывабна для кітайскіх турыстаў. Упэўнены, калі рэгіён шырока будзе прэзентаваць свае прыродныя рэсурсы і турыстычную сферу, гэта абавязкова прыцягне вялікую колькасць кітайскіх турыстаў», — сказаў на заканчэнне Се Сяаюн.

Звязда, 8 ліпеня 2023
 
Дата публикации:08.07.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Сотрудничество Товарооборот Магілёў Александрыя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме