https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


УСК па Мінску рыхтуе даручэнне ў Казахстан аб правядзенні следчых дзеяннях з падазронымі ў двайным забойстве ў беларускай сталіцы


Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску рыхтуецца даручэнне праваахоўным органам Казахстана аб правядзенні следчых дзеянняў на тэрыторыі гэтай дзяржавы з удзелам падазроных у двайным забойстве ў беларускай сталіцы.

Нагадаем, двое невядомых мужчын былі знойдзены мёртвымі з нажавымі раненнямі 10 снежня 2012 года на здымнай кватэры на вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску. 15 снежня быў апазнаны грамадзянін Казахстана, жыхар Астаны 1979 года нараджэння, 17 снежня — грамадзянін Расіі, жыхар Омска 1979 года нараджэння. Абодвух апазналі сёстры, якія прыязджалі ў Мінск. Працэдура апазнання праводзілася ў прысутнасці консулаў Казахстана і Расіі. Справа па факце забойства двух чалавек па п. 1 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса знаходзіцца ў вытворчасці УСК па Мінску. Загінулыя прыехалі ў Мінск для куплі аўтамабіля.

21 студзеня з`явілася неафіцыйная інфармацыя аб тым, што ў Астане затрымана група выкрадальнікаў аўтамабіляў, грамадзян Казахстана, двое з якіх прызналіся ў забойстве ў Мінску ў снежні мінулага года свайго суайчынніка і грамадзяніна Расіі.

Паводле слоў Герасімава, пасля ўчынення забойства з`явіліся падставы меркаваць, што да ўчынення злачынства могуць мець дачыненне двое грамадзян Казахстана, якія прыбылі ў Беларусь днём пазней, чым загінулыя, а затым пакінулі краіну.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску паведаміў, што пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў Казахстана ў Астане па падазрэнні ў адкрытым крадзяжы аўтамабіля былі затрыманы трое грамадзян Казахстана 1982, 1985 і 1994 гадоў нараджэння. Двое з іх прызналіся ў дачыненні да двайнога забойства на тэрыторыі Беларусі. Цяпер яны прызнаны падазронымі па гэтай крымінальнай справе.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2013
 
Дата публикации:25.01.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1747
 
Ключевые слова:
Следственный комитет Убийство Криминал Беларусь-Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме