https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ЗША белыя хутка стануць меншасцю


Белыя амерыканцы перастануць складаць большасць насельніцтва ЗША да 2043 года.
Такі прагноз прадставіла бюро перапісу насельніцтва Злучаных Штатаў. Белых выцесняць у першую чаргу нашчадкі лацінаамерыканскіх імігрантаў, якія прыехалі ў ЗША ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў, таму што ў гэтых пластах насельніцтва вельмі высокі ўзровень нараджальнасці.

Яшчэ ў 1960 годзе белыя складалі 85 працэнтаў грамадзян ЗША, аднак гэты баланс пачаў змяняцца пасля прыняцця новых міграцыйных законаў у 1965-м, якія адкрылі дзверы ў Штаты выхадцам з Лацінскай Амерыкі і Азіі. Да 2000 года колькасць белых скарацілася да 69 працэнтаў, а цяпер складае каля 64 працэнтаў з амаль 315 млн насельніцтва. Момант, калі дзяцей нацыянальных меншасцяў у ЗША стане больш, наступіць ужо ў 2019 годзе. Гэты працэс фактычна пачаўся ў 2011 годзе, калі дзяцей, малодшых за год, народжаных ад прадстаўнікоў нацыянальных і этнічных меншасцяў, стала больш, чым дзяцей белых таго ж узросту. Што тычыцца агульнай колькасці насельніцтва, то, паводле ацэнак бюро перапісу, яно дасягне 420,3 мільёна ў 2060 годзе. Пры гэтым белыя будуць складаць 43 працэнты грамадзян, лацінаамерыканцы — 31 працэнт, афраамерыканцы — 14,7, азіяты — 8.

Звязда, 14 снежня 2012
 
Дата публикации:14.12.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1248
 
Ключевые слова:
Демография Америка Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме