Белы скафандр для высадкі на Месяц упрыгожаны чырвонымі палоскамі.
Згодна з відэа, апублікаваным CMSA, скафандр выраблены з ахоўных матэрыялаў, якія могуць эфектыўна абараняць астранаўтаў ад месяцовага цеплавога асяроддзя і месяцовага пылу. Ён абсталяваны шматфункцыянальнай інтэграванай панэллю кіравання, якой лёгка кіраваць, а таксама камерамі для здымкі буйным планам і з далёкай адлегласці.
Скафандр таксама абсталяваны гнуткімі і надзейнымі пальчаткамі, панарамным забралам шлема, якія абараняюць ад блікаў, і шарнірамі, адаптаванымі для працы ва ўмовах нізкай гравітацыі. Агульная канструкцыя скафандра лёгкая і падыходзіць для працы на паверхні Месяца.
Тайканаўты (太空人) Чжай Чжыган і Ван Япін у відэароліку выступаюць у якасці мадэляў для месяцовага касцюма. Надзеўшы рыштунак, яны выконваюць розныя рухі, у прыватнасці хадзьбу, прысяданні, нахілы, апусканне на адно калена і ўздым па лесвіцы.
Кітай прыступіў да ажыццяўлення новага этапу ў ходзе сваёй праграмы пілатуемых даследаванняў Месяца, якая прадугледжвае высадку чалавека на Месяц да 2030 года. Прэзентацыя скафандра для высадкі на Месяц азначае сабой новы прагрэс у развіцці айчыннай тэхналогіі па стварэнні касмічных скафандраў.
Звязда, 29 верасня 2024