Чыстка зубоў раней чым 20-30 хвілін пасьля ежы прынясе больш шкоды, чым карысьці. Кіслата, якая паступае з некаторымі прадуктамі ў парожніну рота, уядаецца ў зубную эмаль пад узьдзеяньнем зубной шчоткі і разбурае яе.
Калі ўвесь час чысьціць зубы раней чым праз паўгадзіны пасьля прыёму ежы, зубная эмаль разбураецца нашмат хутчэй, чым пры чыстцы зубоў праз большы час.
Говард Гэмбл (Howard Gamble), прэзыдэнт амэрыканскай Акадэміі агульнай стаматалёгіі, растлумачыў, што найбольшы шкоды эмалі наносіць чыстка зубоў адразу пасьля ўжываньня газіроўкі або кавы.
Аматарам чысьціць зубы экспэрты раяць вычакаць як мінімум паўгадзіны пасьля ежы, перш чым брацца за зубную шчотку і пасту.
Пра гэта інфармуе сайт health.passion.ru
Радыё Свабода, 11 чэрвеня 2012