https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзе болей жывуць даўжэй


Паводле Белстату, 574 беларусы жывуць ужо больш як 100 гадоў.
Найбольш доўгажыхароў у Гарадзенскай вобласьці, за ёй ідуць Берасьцейская, Менская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская. Найніжэйшы паказьнік у Менску, дзе на 2 мільёны жыхароў толькі 49 тых, каму болей за стагодзьдзе.

А як справы з доўгажыхарствам у суседзяў Беларусі?

У Расеі, паводле дадзеных інстытуту геранталёгіі, жыве 6800 чалавек, якім болей за 100 гадоў. Пры насельніцтве ў 140 мільёнаў паводле паказьніка на 100 тысяч жыхароў Расея нязначна саступае Беларусі.

Ніжэйшы ўзровень доўгажыхарства і ва Ўкраіне — 1700 з гакам доўгажыхароў, пры тым што насельніцтва ўпяцёра больш, чым у Беларусі.

Прыкладна аднолькавы паказьнік доўгажыхарства ў Беларусі з Польшчай, дзе людзей, старэйшых за 100 гадоў, крыху болей за 2 тысячы пры насельніцтве ў 4 разы большым, чым у Беларусі.

А вось у параўнаньні зь Літвой Беларусь прайграе: там жыве болей за 300 грамадзянаў старэйшага за 100 гадоў веку, пры тым што насельніцтва там меней ў тры разы.

Алег Грузьдзіловіч
Радыё Свабода, 21 ліпеня 2012
 
Дата публикации:11.07.2012
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1731
 
Ключевые слова:
Беларусь Літва Польша Геронтология Долгожительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме