https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 20 красавіка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 20 красавіка 2012 года.
На 20 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.000 беларускіх рублёў
Еўра — 10.500
Расійскі рубель — 271
Украінская грыўна — 996,70

Кошык валют — 2.834,11

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара зменшыўся на 70 рублёў (0,87%), еўра — на 70 (0,66%), расійскага рубля — на 2,5 (0,91%), грыўны — на 9,06 (0,90%). Курс кошыка валют зменшыўся на 23,27 рубля (0,81%) у параўнанні з папярэднім днём і на 31,72 рубля (0,81%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3125, "долар/расійскі рубель" — 29,5203, "долар/грыўна" — 8,0265.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 20 красавіка долар купляюць па 7.940—8.010 і прадаюць па 8.040—8.200 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі зменшыўся на 23 рублі, продажу — на 18.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.000—8.050 пры куплі, 8.100—8.150 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2012
 
Дата публикации:20.04.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1695
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме