https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Cумесная канферэнцыя па супрацьпаветранай абароне на палігоне Ашулук


Беларускія ваенныя возьмуць удзел у паветрана-агнявой канферэнцыі ВПС Расіі.
28 сакавіка група афіцэраў ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі на чале з камандуючым гэтым відам УС генерал-маёрам Дзмітрыем Пахмелкіным адправіліся на расійскі палігон Ашулук у Астраханскай вобласці для ўдзелу ў паветрана-агнявой канферэнцыі ВПС Расіі і правядзення рэкагнасцыроўкі раёна аператыўна-тактычных вучэнняў войскаў Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, удзельнікі канферэнцыі абмяняюцца вопытам арганізацыі баявой падрыхтоўкі ў ВПС і войсках СПА, разгледзяць перспектыўныя пытанні ўдасканалення якасці падрыхтоўкі спецыялістаў зенітных ракетных, авіяцыйных і радыётэхнічных злучэнняў і воінскіх часцей удакладняць парадак арганізацыі і правядзення тактычных вучэнняў з баявой стральбой на палігонах РФ.

Удзел беларускай дэлегацыі ў канферэнцыі з`яўляецца чарговым этапам пры падрыхтоўцы злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА да правядзення вучэнняў з баявой стральбой на палігоне Ашулук у 2012 годзе.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2012
 
Дата публикации:28.03.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1718
 
Ключевые слова:
Военные учения Совместная конференция Беларусь-Россия Противовоздушная защита Ашулук
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме