https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Парлямэнт Украіны пакінуў Цімашэнку за кратамі


Парлямэнт Украіны 8 лютага зноў адмовіўся адмяніць артыкул крымінальнага кодэксу, паводле якога асуджаная экс-прэм`ер Юлія Цімашэнка.
Праект закону, прапанаваны апазыцыяй, падтрымалі 150 дэпутатаў пры неабходным мінімуме 226 галасоў. Супраць выступілі фракцыі прапрэзыдэнцкай Партыі рэгіёнаў, камуністаў і Народнай партыі.

У кастрычніку летась суд у Кіеве асудзіў Цімашэнку на сем гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавага пагадненьня з Расеяй у 2009 годзе. Цімашэнка адбывае пакараньне ў калёніі ў Харкаве.

Прыхільнікі Цімашэнкі і праваабаронцы лічаць, што крымінальны перасьлед экс-прэм`ера Ўкраіны палітычна матываваны і патрабуюць яе неадкладнага вызваленьня.

Радыё Свабода
8 лютага 2012
 
Дата публикации:08.02.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1585
 
Ключевые слова:
Украина Юлия Тимошенко Газпром Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме