https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ накіравала аднаўленчы цягнік у Латвію для аказання дапамогі па ліквідацыі наступстваў сходу вагонаў


Беларуская чыгунка (БЧ) накіравала аднаўленчы цягнік у Латвію, дзе з рэек сышлі 17 вагонаў-цыстэрн з хімічнымі рэчывамі, паведамляе прэс-служба БЧ.
Нагадаем, таварны цягнік з Беларусі, які перавозіў хімічныя рэчывы, у ноч на 9 студзеня сышоў з рэек і перакуліўся непадалёк ад Даўгаўпілса (401-ы кіламетр станцыі Краўя Латвійскай чыгункі), у выніку чаго адбылася ўцечка хімікатаў — 360 тон мінеральнай змазкі і тэхнічнага растваральніку.

"Для аказання дапамогі па ліквідацыі наступстваў сходу вагонаў у Латвію накіраваны аднаўленчы цягнік станцыі Полацк УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі", — гаворыцца ў паведамленні БЧ.

Удакладняецца таксама, што "вагоны прыналежнасці Беларускай чыгункі сярод тых, што сышлі, адсутнічаюць".

Паводле інфармацыі БЧ, з-за сходу вагонаў пасажырскі цягнік № 388 Рыга — Мінск прыбыў у пункт прызначэння 9 студзеня са спазненнем на 5 гадзін 21 хвіліну.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2011
 
Дата публикации:09.01.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1860
 
Ключевые слова:
Железная дорога Беларусь-Латвия Авария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме