https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі і турыстаў устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь з 25 красавіка па 31 мая 2014 года


Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня падпісаў указ № 28 "Аб некаторых пытаннях правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў г. Мінску".
Дакумент скіраваны на вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі і правядзення гэтага спартыўнага форуму, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Так, вызваляюцца ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі з улікам міжнародных абавязацельстваў Беларусі і падаткам на дададзены кошт тавары, за выключэннем падакцызных, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі для правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Асноўнай умовай для такога вызвалення з`яўляецца пацвярджэнне мэтавага прызначэння тавараў, якое будзе выдавацца Мінгарвыканкамам у дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца для будаўніцтва, рэканструкцыі і абсталявання спартыўных збудаванняў, гасцініц і іншых аб`ектаў інфраструктуры, і Міністэрствам спорту і турызму — у дачыненні да іншых тавараў.

Для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь у перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года.

Падставай для бязвізавага ўезду ў Беларусь для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату з`яўляецца ўключэнне іх у спісы афіцыйнай акрэдытацыйнай сістэмы чэмпіянату Міжнароднай федэрацыі хакея, а для турыстаў — наяўнасць арыгінальнага ці электроннага білета на матчы чэмпіянату. Для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў не патрабуецца дагавор медыцынскага страхавання.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2012
 
Дата публикации:16.01.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1881
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме