https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мядзведзеў агучыў план дзеянняў у адказ на разгортванне ПРА


Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сувязі з сітуацыяй вакол сістэмы ПРА ў Еўропе даручыў Мінабароны ўвесці ў баявы склад радыёлакацыйную станцыю сістэмы папярэджання пра ракетны напад у Калінінградзе. Пра гэта ён заявіў, выступаючы са зваротам у эфіры тэлеканала "Расія 24" 23 лістапада.
Акрамя таго, вайскоўцам даручана распрацоўка захадаў, якія забяспечваюць "разбурэнне інфармацыйных і кіруючых сродкаў сістэмы ПРА". Мядзведзеў падкрэсліў, што гэтыя захады эфектыўныя, адэкватныя і малазатратныя. Таксама прэзідэнт Расіі распарадзіўся "ў першачарговым парадку ўзмацніць прыкрыццё аб`ектаў стратэгічных ядзерных сіл".

"Стратэгічныя балістычныя ракеты, якія паступаюць на ўзбраенне Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння і нашага Ваенна-марскога флоту, будуць абсталёўвацца перспектыўнымі комплексамі пераадолення ПРА і новымі высокаэфектыўнымі баявымі блокамі, — заявіў Мядзведзеў. — ...Калі пералічаных мер будзе недастаткова, РФ размесціць на захадзе і на поўдні краіны сучасныя ўдарныя сістэмы ўзбраенняў, якія забяспечваюць агнявое паражэнне еўрапейскага кампанента ПРА".

Мядзведзеў дадаў, што, нягледзячы на складаную сітуацыю ў перамовах Расіі і ЗША па еўрапейскай ПРА, у дзвюх краін яшчэ ёсць шанц прыйсці да кампрамісу.

Сістэма ПРА краін НАТА ў Еўропе павінна пачаць функцыянаваць у 2012 годзе, а цалкам работы па яе стварэнні будуць завершаны да 2018 года.

Звязда, 24 лістапада 2011
 
Дата публикации:24.11.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2455
 
Ключевые слова:
Противоракетная оборона Россия-НАТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме