https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паратунку для эўразоны будуць шукаць усе сябры Эўразьвязу


Саміт Эўразьвязу ў Брусэлі 23 кастрычніка прыняў рашэньне правесці 26 кастрычніка, перад дадатковым самітам эўразоны ў фармаце 17 краінаў, яшчэ адзін саміт Эўрасаюзу ў складзе 27 дзяржаваў-сябраў.
Прычынай гэтага сталі супярэчнасьці паміж лідэрамі краін эўразоны і дзяржавамі, якія не ўваходзяць у гэты валютны саюз. Сябры Эўразьвязу з-па-за эўразоны ўсё гучней выказваюць незадаволенасьць тым, што апынуліся ў баку ад прыняцьця важных для эўрапейскага рынку рашэньняў. Гэтую пазыцыю на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі агучыў брытанскі прэм`ер-міністар Дэйвід Кэмэран.

Раней кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск гаварыў, што яго краіну спрабуюць прыцягнуць да дапамогі Грэцыі ў той час, як антыкрызысныя рашэньні прымаюцца ў крузе кіраўнікоў краін эўразоны. Незадаволенасць разрывам у палітыцы 17-ці і 27-ці выказвала таксама Швэцыя.

На мінулых выходных кіраўнікі Эўразьвязу дамовіліся стварыць Эўрапейскі стабілізацыйны фонд, але няма згоды, якая сума магла б скласьці гэты фонд, каб падтрымаць банкавыя сыстэмы ў Грэцыі, Партугаліі, Ірляндыі, а таксама Гішпаніі і Італіі, якія найбольш церпяць ад фінансавага крызысу і неплатаздольнасьці ўрадаў. Называлася сума 440 мільярдаў эўра, але Нямеччына заявіла, што ў змозе пагадзіцца на напаўненьне гэтага фонду толькі да сумы 210 мільярдаў эўра.

24 кастрычніка 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:24.10.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2135
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Финансы Еврозона Дефолт Греции Европейский стабилизационный фонд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме