https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Правы чалавека маюць свой сымбаль


У Нью-Ёрку быў прадстаўлены лягатып, які атрымаў перамогу сярод больш чым 15 тысяч прапаноў, дасланых са 190 краін сьвету. Цяпер правы чалавека маюць свой сымбаль.
Аўтар праекту-пераможцы — Пэдраг Стакіч з Сэрбіі. Ідэя 32-гадоваму спэцыялісту па графічным дызайне прыйшла ў галаву, калі ён чытаў Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. «У прэамбуле гаворыцца пра тое, што правы чалавека — аснова для стварэньня сьвету, у якім будзе панаваць свабода, справядлівасьць і ўсеагульны мір. Менавіта гэтую ідэю я адлюстраваў, аб’яднаўшы ў новым сымбалі два ўнівэрсальныя сымбалі — руку і птушку».

Усясьветны конкурс «Лягатып правоў чалавека» ўзяў старт 3 траўня 2011 году. Аўтарытэтнае журы з актывістаў праваабарончага руху і дызайнэраў адабрала 10 найлепшых працаў з 15 тысяч, пасьля чаго людзі з усяго сьвету ў фармаце адкрытага інтэрнэт-галасаваньня вызначылі лягатып-пераможцу.

«Вялікі посьпех конкурсу сьведчыць пра тое, што правы чалавека — важная тэма ўва ўсіх краінах сьвету. Шмат хто, відавочна, лічыў, што адсутнасьць унівэрсальнага лягатыпу правоў чалавека — гэта прагал. І гэты прагал урэшце закрыты», — сказаў фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

Новы лягатып правоў чалавека можна пабачыць і спампаваць у розных фарматах на сайце www.humanrightslogo.net.

29 верасьня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:29.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2431
 
Ключевые слова:
Логотип Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме