https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На нарадзе па чалавечым вымярэнні ў Варшаве абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі


Выступаючы на нарадзе па чалавечым вымярэнні ў Варшава 26 верасня, кіраўнік камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ Матэа Мекачы заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць усіх вязняў сумлення.
Як паведаміла прэс-служба ПА АБСЕ, Мекачы адзначыў той факт, што рабочая група ПА АБСЕ па Беларусі так і не змагла наведаць Мінск пасля разгону апазіцыйнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года для сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Мекачы ўказаў на шматлікія праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, уключаючы свабоду СМІ, свабоду сходаў, а таксама справядлівыя выбары і смяротную кару.

У сваю чаргу прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова Дуня Міятавіч заявіла: за апошні год сітуацыя са свабодай слова ў рэгіёне АБСЕ пагоршылася — журналістаў арыштоўваюць, СМІ закрываюць.

У гэтых умовах Міятавіч падкрэсліла важнасць свабоды інтэрнэта. "Тэхнічны прагрэс даў больш магчымасцяў доступу да інфармацыі, але многія дзяржавы стараюцца іх абмяжоўваць. Інтэрнэт карэнным чынам змяніў наша грамадства да лепшага, і ён будзе працягваць аказваць станоўчае ўздзеянне, калі мы дазволім гэта. Рэцэпт просты: інтэрнэт павінен заставацца свабодным", — заявіла Міятавіч.

"АБСЕ каштоўная тым, што здольная да самакрытыкі. Сёння патрэбны канкрэтныя захады для таго, каб змяніць сітуацыю. Абавязацельствы АБСЕ ўніверсальныя. Я ж бачу тэндэнцыю: некаторыя краіны АБСЕ прымаюць заканадаўства аб СМІ з агаворкамі, спасылаюцца на нейкія асаблівасці нацыянальнага заканадаўства. Трэба мяняць нацыянальнае заканадаўства, калі яно супярэчыць прынцыпам АБСЕ", — мяркуе прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова.

Міятавіч упэўнена, што ўрадам трэба прыцягваць да адказнасці тых, хто ўчыняе злачынствы супраць журналістаў. "Мы павінны пастаянна паўтараць імёны мужных людзей, якія страцілі свае жыцці за словы, якія яны напісалі. Яны — авангард за свабоду слова, свабоду выказвання і, нарэшце, свабоднае і дэмакратычнае грамадства", — заявіла яна.

У якасці прыкладу прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова прывяла беларускіх журналістаў — рэдактара сайта charter97.org Наталлю Радзіну і ўласнага карэспандэнта расійскай "Новой газеты" ў Беларусі Ірыну Халіп.

"Наталля Радзіна — гэта доказ таго, якую мы маем рацыю, калі змагаемся за свабоду слова і за бяспеку журналістаў. Яна прайшла праз страшныя рэчы толькі таму, што з`яўляецца смелым журналістам. І яна такая не адна. Я ведаю шмат журналістаў, якія сядзяць у турмах. Гэта не лічбы — гэта жывыя людзі", — падкрэсліла Міятавіч.

Яна таксама нагадала аб лёсе Ірыны Халіп, асуджанай на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на два гады за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня. Журналістка знаходзіцца пад пастаянным кантролем спецслужбаў і не можа пакідаць не толькі Беларусь, але і ўласную кватэру пасля 22.00.

Паводле слоў Міятавіч, яна ўжо даўно хоча наведаць Беларусь, каб сустрэцца з рэпрэсіраванымі журналістамі, але беларускія ўлады адмаўляюць ёй ва ўязной візе.

На нарадзе таксама выступіла Наталля Радзіна, якая ў верасні атрымала палітычнае прыстанішча ў Літве. Яна, у прыватнасці, заявіла, што сёння ў Беларусі ніводзін незалежны журналіст не можа адчуваць сябе ў бяспецы.

"Усе 17 гадоў дыктатуры ў Беларусі няма свабоды слова, адсутнічаюць незалежныя тэлеканалы, радыё і закрыты практычна ўсе незалежныя газеты. Дзве астатнія рэспубліканскія газеты — "Народная воля" і "Наша Ніва" — кожны дзень змагаюцца за сваё існаванне і могуць быць закрытыя ў любы момант", — зазначыла Радзіна.

У гэтых умовах, паводле яе слоў, узрасла роля інтэрнэта. "Гэта сёння адзіная адносна даступная крыніца праўдзівай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў краіне. У адказ улады ўзмацнілі рэпрэсіі. Указ аб інтэрнэце, які дзейнічае зараз у Беларусі, блакіруе папулярныя незалежныя інтэрнэт-рэсурсы ў дзяржаўных установах. Сайты charter97.org, "Беларускага партызана", "Радыё Свабода", "Нашай нівы", "Еўрарадыё" блакіруюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі падчас выступленняў апазіцыі або ў дні выбараў", — прыводзіць словы свайго рэдактара сайт charter97.org.

Радзіна ўпэўнена, што для бяспекі беларускіх журналістаў неабходна "змагацца з дыктатурай". "Пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, ні журналісты, ні звычайныя грамадзяне Беларусі не могуць быць у бяспецы", — заявіла журналістка.

БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2011
 
Дата публикации:27.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2091
 
Ключевые слова:
Двойные стандарты Экспорт демократии ОБСЕ Белорусская оппозиция Интернет Беспорядки в Минске Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме