Карысна ведаць
На кухоннай драўлянай апрацоўчай дошцы колькасць мікробаў у 200 разоў большая, чым на сядзенні ўнітаза, якое часцей за ўсё лічыцца самым брудным. Даследчык раіць: пасля мыцця праціраць дошку 5-працэнтным растворам воцату або спіртам.
Другое месца па колькасці мікробаў займае трубка хатняга тэлефона.
Мурза № 3 — губка для мыцця посуду.
На чацвёртым месцы — фіранка для ваннай, якая таксама не прыцягвае асаблівай увагі падчас прыборкі, але збірае мноства мікробаў з-за вільготнага паветра вакол.
Пятую пазіцыю займаюць вёдры для смецця на кухні і ў ванным пакоі, якія неабходна час ад часу старанна ачышчаць.
6-ы радок заняла пасудамыйная машына, на дзверцах якой мікробы знаходзяць спрыяльнае месца для пражывання, як і на дзверцах халадзільніка.
І завяршае спіс пральная машына. Даследаванне выявіла, што мікробы, якія выжылі пасля мыцця, застаюцца ў самой машыне. Таму пажадана раз на месяц запускаць цыкл з гарачай вадой і воцатам для стварэння чыстага асяродку.
Звязда
15 верасня 2011