https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АДКБ не будзе падаўляць апазіцыйныя сілы ў дзяржавах-удзельніцах


Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы "не будзе падаўляць апазіцыйныя сілы ў тых ці іншых дзяржавах". Пра гэта заявіў журналістам 9 верасня ў Маскве генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, папярэдзіўшы апасенні некаторых СМІ, што сілы арганізацыі могуць быць выкарыстаныя для барацьбы з апазіцыяй.
Бардзюжа падкрэсліў, што АДКБ не будзе выкарыстоўваць Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання (КСАР) для абароны канстытуцыйнага ладу дзяржаў — членаў арганізацыі, у гэтым выпадку могуць выкарыстоўвацца міратворчыя сілы. Паводле яго слоў, пры звароце ў Савет калектыўнай бяспекі АДКБ законнага кіраўніка краіны, у якой адбываецца спроба звяржэння дзейнай улады, СКБ можа прыняць рашэнне "адправіць у гэту дзяржаву міратворчыя сілы, але не КСАР". "Задача міратворцаў АДКБ толькі раз`яднаць супрацьлеглыя бакі", — цытуе Бардзюжу РІА Новости.

Нагадаем, 30 жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з Мікалаем Бардзюжам заявіў, што краіны АДКБ абмяркоўваюць пытанні ўжывання КСАР для прадухілення дзяржаўных пераваротаў. На сустрэчы, фрагменты якой былі паказаныя беларускімі тэлеканаламі, Лукашэнка заявіў, што ідзе гаворка "аб прымяненні сіл, не толькі звязаных з умяшаннем звонку і агрэсіяй, але і аб умяшанні іншых дзяржаў знутры краін АДКБ". "Мы сур`ёзна абмяркоўвалі гэту праблему. Гэта значная падтрымка краін, якія будуць уваходзіць у АДКБ. Фронтам, вайной ніхто на нас сёння не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот учыніць рукі свярбяць у многіх. Вядома, мы павінны абараняць цэласнасць і незалежнасць краін АДКБ", — падкрэсліў Лукашэнка.

Такая пазіцыя была раскрытыкаваная ў Расіі. У прыватнасці, газеце "Известия" крыніца ў Крамлі заявіла, што Аляксандр Лукашэнка "выкарыстоўваў у сваіх мэтах і вульгарызаваў" ідэю дапамогі з боку АДКБ.

Аднак 7 верасня памочнік прэзідэнта РФ Сяргей Прыходзька заявіў журналістам: Расія і Беларусь адзіныя ў меркаванні аб магчымасці выкарыстання патэнцыялу АДКБ для прадухілення спробаў звяржэння канстытуцыйнай улады ў краінах — удзельніцах арганізацыі. "Разважанні з крытыкай Аляксандра Рыгоравіча па выніках яго ацэнак дзейнасці АДКБ не адпавядаюць рэчаіснасці. Ён выступаў у гэтай частцы з пазіцый, якія ўзгоднены з расійскім бокам. У нас ёсць, як і ў іх, напэўна некаторыя крытычныя ацэнкі [на адрас адзін аднаго], але сумесная дзейнасць у АДКБ — не той выпадак", — сказаў Прыходзька.

9 верасня ў гутарцы з журналістамі Бардзюжа не выключыў, што АДКБ могуць быць нададзеныя пасрэдніцкія функцыі для ўрэгулявання праблем паміж дзвюма ці некалькімі дзяржавамі-ўдзельніцамі. Паводле яго слоў, у межах АДКБ ужо ёсць магчымасць прызначэння спецпрадстаўніка-пасрэдніка па крызісным рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі. Такі ж прадстаўнік можа з`явіцца і пры неабходнасці ўрэгулявання двухбаковых адносін, лічыць Бардзюжа.

"Савет калектыўнай бяспекі ў выпадку з`яўлення сур`ёзных двухбаковых праблем паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі арганізацыі мог бы прызначаць спецыяльнага прадстаўніка, які аб`ектыўна, а не суб`ектыўна можа разабрацца ў сітуацыі і праінфармаваць СКБ, які на аснове гэтага дакладу і можа прыняць рашэнне, якое спрыяе ўрэгуляванню двухбаковага канфлікту", — сказаў генеральны сакратар. Паводле яго слоў, малаважныя канфлікты паміж краінамі-ўдзельніцамі ўжо ўрэгуляваліся ў межах арганізацыі, але "явачным парадкам". "Неабходна надаць гэтай функцыі юрыдычнае права", — лічыць Бардзюжа.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2011
 
Дата публикации:09.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2187
 
Ключевые слова:
Коллективная безопасность Цветные революции ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме