https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка лічыць непрымальным выстаўленне палітычных патрабаванняў з боку МВФ


Аляксандр Лукашэнка лічыць непрымальным выстаўленне Міжнародным валютным фондам палітычных патрабаванняў. Пра гэта ён заявіў 9 верасня журналістам падчас наведвання Цэнтральнага аўтавакзала ў Мінску.
"Ведаеце, да чаго дайшлі яны — эканамісты, фінансісты? Яны ад нас патрабуюць вызвалення палітзняволеных. Дык якое ж гэта дачыненне мае да МВФ? Якія зняволеныя? Вы ж займаецеся фінансамі, эканомікай", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. Ён падкрэсліў, што патрабаванне аб вызваленні палітзняволеных з боку МВФ выстаўлена першым пунктам. "Вось яны і паказалі сваё аблічча", — адзначыў беларускі кіраўнік.

Ён падкрэсліў, што беларускі ўрад і Нацбанк прадставілі стратэгію дзеянняў па стабілізацыі валютнага рынку і аздараўленні фінансавай галіны краіны самастойна. "Гэта не рэкамендацыі МВФ, мы выпрацавалі гэты план самі.

Там, дзе ён супадае з рэкамендацыямі МВФ, — ну дык выдатна, за што нас папракаць? У нас ёсць план, па некаторых пытаннях ён супадае з рэкамендацыямі МВФ, значыць, гэта трэба МВФ адзначаць і дапамагаць, калі жадаюць. Калі не — хай нам мазгі не пудраць. Не хочуць дапамагаць — скажыце, што не хочаце", — заявіў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што, з аднаго боку, ад яго патрабуюць вызвалення палітзняволеных, а з іншага — гавораць пра незалежнасць судовай сістэмы. "Якая ж тут незалежнасць, калі вы ад мяне патрабуеце ўлезці ў судовыя пытанні і прымаць рашэнні? Усё гэта балбатня, размова", — сказаў ён.

Нагадаем, МВФ разглядаў заяўку Беларусі аб выдзяленні крэдыту на пасяджэнні 29 жніўня. Аднак вынікі гэтага пасяджэння невядомыя дагэтуль.

Лукашэнка таксама лічыць, што Захаду яшчэ варта самому павучыцца дэмакратыі. "Ніякай дэмакратыі там няма. Ім яшчэ трэба вучыцца дэмакратыі ў Беларусі. Якая можа быць дэмакратыя, калі яны разбамбілі цэлую краіну — Лівію? Паводле іх падлікаў, загінулі больш за 100 тыс. чалавек. Чаго ўлезлі ў чужую краіну? Пра якую дэмакратыю можа ісці гаворка? Калі яны карыстаюцца момантам, калі ў нас складанасці на валютным рынку, яны спрабуюць нас прыдушыць, гэта што, дэмакратыя?" — абурыўся Лукашэнка.

Паводле яго слоў, "усе сёння адчулі пах крыві". "Думаюць, калі беларусы на калені сталі, трэба іх дабіць, забраць прадпрыемствы, народ падпарадкаваць, валюту нейкую там замежную ўвесці і гэтак далей. Не атрымаецца, гэтага не будзе", — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь захавае свой суверэнітэт і незалежнасць, чаго б гэта ні каштавала. "І дзейнічаць будзем толькі так: нікому не перашкаджаючы, не ўкараняючы сваіх ідэй. Але той, хто з намі гатовы ісці, мы будзем іх прымаць, як самых блізкіх сяброў і братоў.

Выжывем. Вытрымаем мы ўсё. Мы не гэта перажывалі за апошнія гады. Гэта чарговая праверка нашага народа на суверэнітэт і незалежнасць", — сказаў ён.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2011
 
Дата публикации:09.09.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2327
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Независимость Ливия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме