https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саўмін Беларусі ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы


Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай ухваліў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы, паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў РФ.
Адказнасць за распрацоўку і рэалізацыю сумесных планаў у рамках пагаднення з беларускім бокам ускладаецца на Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў, з расійскага — на Арктычны і антарктычны навукова-даследчы інстытут Федэральнай службы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле слоў выканаўцы абавязкаў начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў Беларусі Аляксея Гайдашова, праект дакумента прадугледжвае сумесную падрыхтоўку навукова-даследчых праграм у Антарктыцы. Навуковае супрацоўніцтва плануецца развіваць па некалькіх кірунках, у тым ліку ў галіне даследавання атмасферы і іонасферы над лядовым кантынентам, вывучэння яго ледніковага покрыва.

Палярнікі Беларусі і Расіі маюць намер прадоўжыць даследаванні біяразнастайнасці Антарктыды, развіваць тут сістэму маніторынгу навакольнага асяроддзя і распрацаваць меры па яе ахове.

У рамках пагаднення прадугледжваецца абмен вучонымі і спецыялістамі па тэхналагічным, матэрыяльна-тэхнічным і лагістычным забеспячэнні дзейнасці ў Антарктыцы; узаемнае аказанне паслуг па перавозцы і размяшчэнні персаналу і грузаў на борце суднаў і самалётаў, а таксама на антарктычных станцыях у перыяд палярных экспедыцый; сумесная падрыхтоўка публікацый аб выніках навуковых даследаванняў у Антарктыцы.

Сёлета беларускія палярнікі плануюць адправіцца ў Антарктыду ў складзе расійскай антарктычнай экспедыцыі.

Акрамя таго, у найбліжэйшыя пяць гадоў Беларусь будзе працягваць на пастаяннай аснове ў паўднёвай палярнай вобласці Зямлі навуковую і лагістычную дзейнасць шляхам штогадовай адпраўкі навуковых экспедыцый. Чакаецца, што ў будучыні паблізу расійскай антарктычнай станцыі "Гара Вячэрняя" Беларусь адкрые ўласную палярную базу, якая ўключае комплекс усіх неабходных вытворча-тэхналагічных і службова-жылых малагабарытных збудаванняў модульнага тыпу.

У 2013—2014 гадах можа быць выраблены першы лабараторна-жылы модуль для такой станцыі.

Як падкрэсліў Гайдашоў, пагадненне носіць прынцыпова важнае, стратэгічнае значэнне для Беларусі — яно дазволіць у будучыні не толькі больш цесна ўзаемадзейнічаць з Расіяй у Антарктыцы, але і ўмацаваць імідж краіны на міжнароднай арэне.

Перамовы па падпісанні міжурадавага пагаднення з Расіяй даручана весці міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзіміру Цалко.

БелаПАН

Мінск, 28 жніўня 2011
 
Дата публикации:28.08.2011
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:2383
 
Ключевые слова:
Антарктика Полярники Беларуси Наука Исследования Климат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме