https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ляўшун — не значыць больш таленавіты


Да нядаўняга часу было прынята лічыць, быццам ляўшы валодаюць нейкімі адметнымі творчымі здольнасцямі, а вось праўшам менш пашчасціла. Апошняе даследаванне навукоўцаў цалкам аспрэчвае гэтую тэорыю.
Яны дадаюць: у асоб, схільных часцей карыстацца левай рукой, зніжаны ўзровень пазнавальных здольнасцяў. Паводле слоў прафесара Майка Нікілса з Універсітэта Фліндэрс, якім будзе чалавек — праўшой ці ляўшой, вызначае не нейкі збой на генетычным узроўні. Значыць, гэта не дэфект, і магчымасці і ў ляўшуноў, і праўшуноў аднолькавыя. Дарэчы, зручней пісаць левай рукой кожнаму сёмаму жыхару Зямлі.

Навукоўцы адмыслова правялі аналіз рэпрэзентатыўнай выбаркі сярод 5000 аўстралійскіх дзяцей ва ўзросце 5 гадоў. З іх 10% былі ляўшамі. Даследчыкі сачылі за паспяховасцю дзяцей і ў выніку зрабілі выснову, што леварукія дзеці не адрозніваліся поспехамі ў вучобе. Пацярпела і іх здольнасць працаваць у калектыве. Чыннік падобнай заканамернасці навукоўцы пакуль не змаглі выявіць. Адно можна сказаць дакладна: леварукае дзіця зусім не абавязкова стане музыкам ці мастаком.

Звязда
21 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:22.06.2011
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:2160
 
Ключевые слова:
Левша Талант Амбивалент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме