https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першым касманаўтам ад Беларусі будзе дзяўчына. У НАН раскрылі падрабязнасці


Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў расказаў 21 снежня журналістам пра беларускіх кандыдатаў для палёту ў космас.
«Падрыхтоўка нашага касманаўта да палёту — гэта агульнанацыянальны праект. Яго ініцыятар — кіраўнік дзяржавы. У Беларусі створана цэлая касмічная галіна, і наш Прэзідэнт яе вельмі падтрымлівае. Ураджэнцы Беларусі ўжо ляталі ў космас, але ў якасці савецкіх або расійскіх касманаўтаў. Мы вырашылі, што ў нас павінен быць свой касманаўт. Была дадзена ўстаноўка, што першай павінна быць дзяўчына», — адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Ён распавёў, па якіх крытэрыях праводзіўся адбор. «На працягу гэтага года праводзіўся адбор у розных ведамствах, у розных галінах. У ім прынялі ўдзел больш за 2 тыс. чалавек. Крытэрыі ўзросту — не менш за 22 і не больш за 35 гадоў. Жанчыны прайшлі вельмі сур’ёзнае абследаванне стану здароўя. Дзяўчына-касманаўт павінна ўвасабляць сабой Беларусь — нашу прыгожую і паспяховую краіну. З гэтага мы і зыходзілі пры адборы», — падкрэсліў Старшыня Прэзідыума НАН.

Шэсць беларускіх кандыдатак для палёту ў космас ужо прыбылі ў Расійскі цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў. «Там яны пройдуць вельмі пільны адбор па медыцынскіх паказчыках. У выніку павінен быць абраны асноўны прэтэндэнт на палёт і дублёр. Далей іх чакае вельмі сур’ёзная падрыхтоўка, якая завершыцца восенню наступнага года», — удакладніў Уладзімір Гусакоў.

Беларускай дзяўчыне-касманаўту трэба будзе выканаць на арбіце цэлую праграму навуковых даследаванняў. «Гэта даследаванні ў галіне фізіялогіі, біятэхналогій і біяпрэпаратаў, у аграрнай сферы, а таксама апрабацыя распрацаваных намі прыбораў і абсталявання, працу якіх у космасе неабходна вывучыць», — звярнуў увагу Старшыня Прэзідыума НАН.

Чакаецца, што беларуская дзяўчына-касманаўт і пасля палёту працягне працаваць у групе касманаўтаў у РФ. «Можа, яшчэ будуць палёты. Словам, спадзяемся, што ў нас будзе свой касманаўт, і не адзін, за ім будуць наступныя», — падзяліўся амбіцыйнымі планамі кіраўнік Акадэміі навук.

Звязда, 21 снежня 2022
 
Дата публикации:21.12.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:761
 
Ключевые слова:
Космос Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме