https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чым могуць быць небяспечныя дзіцячыя пясочніцы?


Дзіцячыя пясочніцы могуць стаць крыніцай небяспекі, папярэджваюць эпідэміёлагі. Пра асноўныя рызыкі распавялі ў тэлепраграме «Як паглядзець» на АНТ.
Выпадкі захворванняў фіксуюцца кожнае лета. Пераносяць розныя інфекцыі і ўзбуджальнікаў небяспечных хвароб бяздомныя жывёлы, грызуны і птушкі. Пробы з некаторых пясочніц прымушаюць пахвалявацца не толькі бацькоў, але і эпідэміёлагаў.

«Штогод рэгіструецца да 20 выпадкаў таксакарозу, да 10 выпадкаў лямбліёзу, адзінкавыя выпадкі іерсініёзу і ў апошні час — лістэрыёзу. Нават сёлета ў нас было чатыры выпадкі, дзе шпіталізацыя спатрэбілася ў рэанімацыю з серознымі менінгітамі. І гэтым таксама можна заразіцца ў пясочніцы», — распавяла ўрач-эпідэміёлаг Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Марозава.

Лідэр пясочных патагенаў — таксакароз. Пераносчыкі — чацвераногія. Паразіт каварны. У арганізме чалавека лічынкі не вырастаюць да дарослых асобін, але бед прыносяць шмат.

«Трапляюць у кроў і далей распаўсюджваюцца па ўсіх органах — і лёгкія, і печань, і мышцы, і вочы. І на мозг можа паўплываць. Часцей працякае ў дзяцей менавіта вострым працэсам — і ліхаманка можа быць, і алергічная рэакцыя розная, кашаль, болі ў жываце», — адзначае загадчык аддзялення інфекцыйнага корпуса Магілёўскай бальніцы № 1 Аляксандр Батоўкін.

Для прафілактыкі пясочніцы абсталююць накрыўкамі, выкарыстоўваюць толькі правераны пясок. Санэпідслужба зыходзячы з вынікаў проб накіроўвае рэкамендацыі па замене пяску. У цэлым з тысячы проб за 2023 год толькі 3% далі станоўчы вынік.

Звязда, 4 жніўня 2024
 
Дата публикации:04.08.2024
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Детская песочница Санитария Эпидемиология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме