8 беларусаў пад Масквой шпіталізаваныя з менінгітам
12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваныя ў лячэбныя ўстановы Расіі з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Па непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін з шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр.
Усім хворым у адпаведнасці з дзеючай нарматыўна-прававой базай Саюзнай дзяржавы ў поўным аб’ёме аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Пасольства гатова ў межах магчымасцяў аказаць грамадзянам Беларусі патрабаванае садзейнічанне.
Звязда, 30 лістапада 2022