https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Мы павінны ляцець на двух крылах


Беларускі ўрад павінен шукаць новыя крыніцы і маршруты паставак энэрганосьбітаў у краіну, хаця Беларусь ня зможа ў поўным аб’ёме адмовіцца ад расейскіх энэргарэсурсаў.
Пра гэта заявіў падчас інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюс» кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях дывэрсыфікацыі зьнешнеэканамічнай дзейнасьці:

«Ніякай вайны, гэта нашы традыцыйныя рынкі, мы купляем і будзем купляць з Расеі знэрганосьбіты, ніхто нам 100-працэнтна ў гэтым пляне не заменіць.

Ніхто не павінен зыходзіць з таго, што мы павінны пачаць нейкую эканамічную вайну з Расеяй. Гэта наш даўні, традыцыйны партнэр. Калі сёньня расейскае кіраўніцтва заняло такую пазыцыю, напэўна, у яго ёсьць падставы для гэтага. І мы крытыкуем іх за гэта, але павінны ўвайсьці ў іх становішча. Так, як яны павінны ўвайсьці ў наша становішча, калі мы будзем шукаць альтэрнатыву газу, нафце, па пытаньнях, па якіх нас спрабуюць вельмі моцна «нахіляць».

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, трэба «паціху» паставіць у Беларусь нафту зь «вядомых цэнтраў» - 4 мільёны тон сёлета і 10 мільёнаў тон у наступным годзе. Але «ставіць пытаньне пра тое, што ў піку Расеі, супраць Расеі, - будзе па-дурному, бесталкова і наогул ня будзе зразумела і прымальна для нашага грамадзтва».

«Усё гэта пройдзе, але мы павінны зыходзіць з клясычнай формулы існаваньня любой дзяржавы: альтэрнатыва і дывэрсыфікацыя стасункаў. Мы ня можам залежаць ад адной дзяржавы, ад аднаго цэнтру паставак - хай сабе энэрганосьбітаў, сыравіны ці камплектуючых. Мы павінны ляцець на двух крылах. Я вас папярэджваў, каб вы не луналі ў аблоках, а пачыналі жорстка адстойваць нашы інтарэсы. Ніколі дзеля хвіліннай выгады нельга забывацца пра стратэгічныя мэты».

«Сёньня стаіць пытаньне пра надзейныя пастаўкі нафты з сусьветных рынкаў і па розных маршрутах. Мы ні ў якім разе не павінны паўтарыць памылку, якая была з Расеяй. І пастаўка нафты зь іншых рынкаў па адным маршруце гэтаксама небясьпечная, як цяпер - залежнасьць ад адной дзяржавы ў пастаўках вуглевадароднай сыравіны».

Кіраўнік краіны паведаміў, што цяпер прапрацоўваецца некалькі кірункаў па нафце і па газе.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, літоўскі прэм’ер Кубілюс пацьвердзіў, што «Газпром» «прадае нам газ даражэй за яго сёньняшні кошт у Эўропе».

28.06.2010
Радыё Свабода
Алесь Дашчынскі
 
Дата публикации:29.06.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:6318
 
Ключевые слова:
мытны саюз таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме