https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаму восенню чхаюць. Ці бывае алергія на восеньскае апалае лісце


Імунолаг Андрэй Узораў развеяў міф аб тым, што больш за ўсё алергікі пакутуюць вясной. Аказалася, што восенню таксама шмат нечаканых алергенаў, здольных выклікаць пагаршэнне самаадчування.
«Увосень абвастрэнне алергічных захворванняў можа правакаваць не толькі ўздзеянне алергенаў, але і хуткі рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, — тлумачыць эксперт. — Праз пашкоджаныя, запалёныя слізістыя абалонкі алергенам трапляць у арганізм лягчэй».

Але і прычынна-значных алергенаў восенню дастаткова. У цэлым асноўнымі відамі з’яўляюцца споры мікраскапічных плесневых грыбоў, а таксама пылок пустазельных траў пры зацяжным «бабіным леце».

Іншымі словамі, калі восень цёплая, сонечная, то алергікам варта чакаць працягу сезоннай алергіі на пылок раслін. А пры хуткім пахаладанні і асабліва падвышанай вільготнасці на вядучае месца выходзіць алергія на споры плесневых грыбоў.

Дарэчы, алергія на споры грыбоў можа выяўляцца не толькі восенню, але і самай ранняй вясной, пры раставанні снегу і агаленні леташняга апалага лісця, у якім і размнажаецца грыбок.

Для таго каб лягчэй перанесці прыступы алергіі, дасведчанаму аб сваёй хваробы чалавеку трэба звярнуцца да алерголага-іммунолога.

Урач загадзя прызначыць прэпараты, якія здымуць вострыя праявы алергіі.

Звязда, 10 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:11.10.2022
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:817
 
Ключевые слова:
Куфэрак здароўя Аллергия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме